Ля абелiска

Як ціха тут, ля абеліска...
Гуляе з кветкамі вятрыска.
У небе ярка свеціць сонца,
А боль бясконцы, боль бясконцы...
І зноў, і зноў перад вачыма
Паўстала ўся мая Айчына,
Знявечаная той вайной,
Залітая людской крывёй.
На абеліску - даты...даты...
У зямлі пакояцца салдаты,
Героі жудаснай вайны,
Краіны мужныя сыны.
І іх імёны...іх імёны...
У бітвах з ворагам шалёным
Яны жыцця не шкадавалі
І за Радзіму паміралі.
Бязмерныя, цяжкія страты...
Нясцерпны боль...імёны...даты...
Яны і сёння сэрцы раняць.
А з намі памяць, толькі памяць.
І кветкі, кветкі на магіле...
Іх подзвіг людзі не забылі.
І доўга, доўга помніць будуць
І не забудуць, не забудуць.
Імёны з памяці не сцерці
Тых, хто глядзеў у вочы смерці.
І хто стаяў за край свой родны
Па праву будзе бессмяротны.
Прыходзь часцей да абеліска,
Героям пакланіся нізка.
І да Усявышняга ў маленні
Стань перад імі на калені.


Рецензии
Замечательный белорусский стих "У обелиска".

Лариса Чайка Белоцерковец   02.04.2017 11:55     Заявить о нарушении
Спасибо,Лара,что читаешь!

Лариса Гапеева   02.04.2017 13:12   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.