Васiлькi

Аддаўшыся светлым марам,
У жыце, ля самай ракі,
Зноў сінім гараць пажарам
Чароўнай красы васількі.
Як спадарожнікі поля,
У жыце высокім стаяць.
Ветру раздолле і воля,
Каб песняю іх калыхаць.
Дзіўныя, сціплыя кветкі,
Прыйшоў красавацца вам час.
Мілыя сонцавы дзеткі,
Вачэй не адвесці ад вас.
Прыгожа цвітуць у жыце,
У полі, ля самай ракі.
Сонца купае ў блакіце
І лашчыць цяплом васількі.
У гэтым жытнёвым моры
Іду любавацца я  зноў
Красой цудоўных прастораў
Ва ўзорах жывых васількоў.
З радасцю вас сустракаю,
Бо кветкі дастойныя вы
Быць сімвалам роднага краю,
Сімвалам нашай зямлі.


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →