Кветка з кветкаю пяе
Неаб'ятнай шырыні
Вабяць далі твае многіх
Як прывабныя агні
Ты усім мне поле міла
Сеяў я тут і араў
Тут трашчэла мае жыла
Сваю сілушку пазнаў
Тут снавалі мае думкі
Як расшырыць твой прастор
Як зрабіць цябе вялікім
Абрабіц ь да самых гор
Твой прастор заўжды спявае
Заваражвае мяне
І яшчэ ты чым мне міла
Што ўсё корміцца з цябе
А капні глыбей рыдлёўкай
Убачыш іншае жыццё
Чарвячкі там, краты, мышкі
Усё божае дзіцё
Усё зямелька наша чуя
І яна заўжды жыва
Бо адкуль усё бярэцца
Рэкі горы і трава
Усе з зямелькі ідзе людзям
Яна сілы ўсім дае
Усё жыве ўсё душу мае
Што лятае і плыве.
Тут жыццё цячэ ракою
Кветка з кветкаю пяе
І ніхто на гэтым полі
Песні пець не ўстае
А ў галоўцы думкі бродзяць
Хто стварыць усё гэта мог
З думкаў вывады прыходзяць
Сіла гэта пэўна Бог
Свидетельство о публикации №115080406168