Нашай роднай моваю

Нашай роднай моваю пявучай
Размаўляе з лугам ручаёк.
З песняю напеўнай, мілагучнай
Прылятае ветрык к нам здалёк.

І на гэтай мове так шчабечуць
Радасныя птушкі ў гаі.
І аб чымсьці ціха вербы шэпчуць,
І на ёй спяваюць салаўі.

А яшчэ лясы на ёй гамоняць,
Спелыя жытнёвыя палі.
І крыніцы несціхана звоняць,
Рэха адгукаецца зямлі.


Рецензии
Каждый говорит на своей родной мове.
У славян певучая могучая мова с раскатистым "Р".

У других народов своя речь.

Да и у каждого живого существа своя мова, неповторимая, любимая...

Вероника Ромашкина   21.04.2018 17:29     Заявить о нарушении
Рада,что вы понимаете белорусский и не нуждаетесь в переводе!
Не все так!

Лариса Гапеева   22.04.2018 14:48   Заявить о нарушении