Восень

Цішыня на зямлі...
І ў восеньскай шыры
Паплылі жураўлі
З крыкам сумным у вырай.
Дробны дожджык імжаў
І хаваўся ў лужы.
А з палёў завітаў
Вецер рэзкі і дужы.
З дрэваў ён пазрываў
Залатыя хусцінкі.
Потым узяў раскідаў
Па зямлі павуцінкі.
Холад сціснуў прастор
У сцюдзёных абдымках.
Сум рабінавых зор
Дагараў на галінках.
Сціхлі птушкі ў бары,
Восень ціха ступала.
Усе дарогі,двары
Лісцем зноў замятала.
Спяць палі  і лугі
З цішынёю ў згодзе.
Смутак ціхі,глухі
Адчуваўся ў прыродзе.


Рецензии
Понравилось стихо, но особенно эти 4 строчки:

Сціхлі птушкі ў бары,
Восень ціха ступала.
Усе дарогі,двары
Лісцем зноў замятала.

Осеннее дождливое и прощальное настроение хорошо передали, Лариса!

Вероника Ромашкина   25.04.2018 19:12     Заявить о нарушении
Благодарю!

Лариса Гапеева   26.04.2018 09:40   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.