Навальнiца

Гром прачнуўся за лясамі,
На ўсю моц загаварыў.
Загуляўся зноў з лістамі
Ветра моцнага парыў.
І напіўшыся з крыніцы,
Пад магутны неба звон
Рухаецца навальніца
З дужым ветрам наўздагон.
Неба захінулі хмары
І вядуць сваю гульню.
Стрэл маланкавых пажары
Перарэзалі зямлю.
Усё злуецца навальніца
І грымотамі гудзіць.
Толькі дожджык не баіцца,
Босы па вадзе бяжыць.
Перамыў усё наваколле-
Луг, дарогі і палі.
Навальнічнае раздолле
Разгулялась на зямлі.


Рецензии
Очень живописная гроза получилась.
Гром, ветер, молнии расчерчивают небо.
И только дождик не боится, босый по воде бежит.
Вспомнились сердитые летние грозы.

Вероника Ромашкина   21.04.2018 17:26     Заявить о нарушении
Спасибо,Вероника!

Лариса Гапеева   22.04.2018 14:49   Заявить о нарушении