Памяць

Жывая памяць стукае ў сэрца,
Не падлічыць тых велізарных страт,
Вайна забрала лепшых, мне здаецца,
Бясстрашных, смелых, баявых салдат.

Імёны тыя з памяці не сцерці,
Іх подзвігаў ніколі не забыць.
Яны глядзелі мужна ў вочы смерці
Тады, калі хацелася ім жыць.

Імёны іх у бессмяротных спісках,
У чалавечай памяці жывуць.
І на гранітных мёртвых абелісках
Салютамі святочнымі цвітуць.

І памяць гэту зберагчы нам трэба,
І мір у свеце, і зямны спакой.
Тады блакітным, чыстым будзе неба
Над мірнай і квітнеючай зямлёй.


Рецензии
Душевные, замечательные стихи, Лариса!

Жюр22   23.03.2020 13:32     Заявить о нарушении
Спасибо,Юрий!

Лариса Гапеева   23.03.2020 13:48   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.