Лiвень
Толькі сілы набіраў,
Потым моцны і шумлівы
Наваколле абмываў.
Заглушыў усё на свеце,
І яго ўжо не суняць.
А яшчэ залётны вецер
Стаў яму дапамагаць.
Зноў спаўзліся раптам хмары
І паток вады злілі.
Лівень перамыў абшары,
Перасохлыя палі.
Пожні, нівы і палеткі,
Лес, дарогі і кусты.
На лугах траву і кветкі,
А на дрэвах усе лісты.
Ашалелы, гаманлівы,
Звонкі, гучны, праліўны.
І такі ўжо шчаслівы,
Што памыў усё на зямлі.
І заціх...Спакойна стала...
Свежы водар над зямлёй.
І адразу ўсё заззяла
Першароднай чысцінёй.
Свидетельство о публикации №115080307990
а потом разошёлся не на шутку, всё залил, всё перемыл...
И ушёл дальше счастливый и усталый.
А иссохшая земля напилась водицы, и каждая травинка, каждый корешок...
Люблю дождь...
Вероника Ромашкина 19.04.2018 12:50 Заявить о нарушении