Так бывае

У жыцці вельмі часта бывае,
Што ўсё светлае раптам знікае.
Быццам шэрага колеру дзень,
Ніяк праўды не знойдзеш нідзе.
Так бывае, так часта бывае,
Што жыццё цябе ў бездань кідае,
Каб дарогу сваю не знайшоў
І няправільным шляхам пайшоў.
І балюча на сэрцы бывае,
Калі лёс цябе зноў выбірае,
Каб надзею на шчасце забраць,
Веру знішчыць, душу растаптаць.
А яшчэ і такое бывае,
Што надзея на лепшае тае.
І бядой тады сум папяліць,
І, здаецца, не хочацца жыць.
Так бывае, бывае, бывае...
Але ж дрэннае хутка мінае.
Зноў святло новы дзень прынясе,
І дарогі паклічуць усе.


Рецензии
Позитивно, с надеждой на лучшее написано, Лариса!

В жизни столько бывает ям и столько
желающих столкнуть тебя в эти ямы, ой-ё!
И мы, грешные, так унываем при этом, что жить не хочется...

А в хорошее нужно верить и оно приходит!

Вероника Ромашкина   19.04.2018 22:13     Заявить о нарушении
Согласна!

Лариса Гапеева   19.04.2018 22:14   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.