Рамонкi

Бялеюць каймою палеткі,
Цудоўны, прыгожы час.
Расою абмытыя кветкі
Зноў клічуць у поле нас.
Рамонкі, рамонкі белыя,
І вочак чароўны свет.
Здаецца, зусім нясмелыя-
Просяцца самі ў букет.
Сабраліся каля сцяжынкі,
Здзіўляючы даль красой.
Празрыстыя кроплі-расінкі
Застылі чыстай слязой.
Вы з радасцю день вітаеце,
Робіце казкай палі.
А самі цаны не знаеце
Сабе на гэтай зямлі.
Сяду ў траву на ўзмежку,
У рамонкавы рай упаду.
І полем схаваную сцежку
Заўсёды да вас знайду.


Рецензии
Очень нежно, мне понравилось, Лариса

Жюр22   04.03.2017 17:15     Заявить о нарушении
Рада,что ромашки понравились!

Лариса Гапеева   04.03.2017 18:41   Заявить о нарушении