Жыццё
Яго нам не спыніць.
Як не спыніць цячэння
Няскончаную ніць.
На скронях павуцінка,
І час той не вярнуць.
Гады махнуць хусцінкай
І хутка прабягуць.
Жыццё пытанняў розных
Паставіць нам не раз.
Сур`ёзных, несур`ёзных,
А ты шукай адказ.
Сустрэнь сваё світанне,
Каб зорку запаліць.
Ад самага ад рання
Хай для людзей гарыць.
Жыццё - не падарунак,
Цяжкія віражы.
Бяры свой накірунак,
Пражытым даражы.
З гадамі ўжо не зможаш
Нанова ўсё мяняць.
З гадамі будзе позна
Памылкі выпраўляць.
І каб жыццё дарэмна,
Без сэнсу не прайшло,
Старайся жыць сумленна,
Нясі ў душы святло.
Каб потым не прыйшлося
Жыццю даўгі плаціць,
І месца ў ім знайшлося,
Сумей прыгожа жыць.
Жыццю запалім свечы,
Папросім ў неба мы:
"Дай Бог па-чалавечы
Пражыць нам на зямлі!"
Свидетельство о публикации №115080301994
Жюр22 04.03.2017 19:58 Заявить о нарушении