Я калыханку мамачцы спяваю
-Спі,родная, ўжо хопіць працаваць,-
Яе далоні к сэрцу прыціскаю,-
Дачка матулю будзе калыхаць.
Табе спяю пра зорак карагоды,
Дрымота вочы хай твае кране,
Адыдуць ўсе трывогі і нягоды.
Спяю, як ты спявала для мяне.
Яшчэ бяссонніцу- сяброўку зачарую,
Ёй хопіць мучыць думкамі цябе.
Гляджу і бачу маму маладую,
А не сівенькую, слабую, у журбе.
Не будзе песня гэтая самотнай-
Ахоўны зачур я спляту са слоў
І пацалую так цябе пяшчотна,
Каб ты адчула ўсю маю любоў!
/ ахоўны зачур(белорусск.)- оберег /
Свидетельство о публикации №115080207557
седой как лунь, в чужом краю.
Очень зацепило... С поклоном,
Щербина Борода 15.03.2016 16:18 Заявить о нарушении
Ирина Косенкова 15.03.2016 20:33 Заявить о нарушении