Адыход лета

Ужо апошні месяц лета
Ступае звонкаю расой.
Зямля цяплом  яшчэ сагрэта
І вабіць мілаю красой.
Усё сонечным святлом заліта,
У стоме радаснай палі.
Даўно ўжо паспела жыта,
Калоссе гнецца да зямлі.
І пераспелымі садамі
Дурманіць жнівень вечары,
Якія дагараць агнямі
Чырвонай, вогненнай зары.
Спець пачынаюць журавіны,
Лес зранку да сябе заве.
І клін у небе жураўліны
У вырай хутка паплыве.
А лета шчодрае на схіле
Мільгае жоўтай сівізной.
Зрабіць паспела, што па сіле,
І адыходзіць на пакой.
Усё развітваецца з летам,
З яго цудоўнаю парой,
З чароўнай песняю, што спета
Над цёплай, сонечнай зямлёй.


Рецензии
Чудесно лето с журавлями, мне понравилось, Лариса

Жюр22   05.03.2017 12:59     Заявить о нарушении
Спасибо,Юрий!
Успехов!

Лариса Гапеева   05.03.2017 15:28   Заявить о нарушении