Жыццё няпростае людское
Жыццё не ў сне,а наяву.
Яно нам можа быць папрокам,
Узняць заставіць галаву.
Яно праверыць на сумленне,
Навучыць мудрасці зямной.
Ад лютасці нам дасць збавенне
І шчодрасцю напоўніць зноў.
Жыццё- падзенне,узвышэнне,
За ўсё ў ім трэба заплаціць.
Прыняць адзінае рашэнне
І выбар правільны зрабіць.
Жыццё няпростае людское...
І толькі б знікнуць не навек...
Уславіць шчырае,святое,
Зямное слова-Чалавек.
Свидетельство о публикации №115080203751
А мудрости совсем не было, особенно в юности, и недруги пользовались этой ситуацией...
Но всегда хотелось оставаться человеком.
Горький ведь недаром сказал: "Человек - это звучит гордо!"
С уважением,
Вероника Ромашкина 25.04.2018 22:01 Заявить о нарушении