Летняя ноч

Ноч па сцяжынцы ступае,
Каб не парушыць спакой.
Цемра зямлю ахінае
Ціхай, глухой цішынёй.
Хутка знікаюць вуліцы,
Дыхае ноч цеплынёй.
Зоркі да неба туляцца,
Ціха гараць над зямлёй.
Неба падобна на казку,
Свеціць луна ў вышыні.
Столькі святла там і бляску,
Дзіўнай святой чысціні.
Ноч ужо ў сны адплывае,
Стомай салодкай гудзе.
Цёмныя цені збірае
І на зямлю іх кладзе.
У небе блісне зарніца,
Ночы рассеяўшы цень.
Зноў ёй у сне прысніцца
Радасны, сонечны дзень.


Рецензии
Спит доченька-дочка, спит ноченька-ночка,
Спят звёзды в ночной тишине...
Мне только не спится, любовь твоя птицей
Летит поднебесьем ко мне...

Вероника Ромашкина   15.04.2018 22:20     Заявить о нарушении
Спасибо за строки!

Лариса Гапеева   17.04.2018 22:30   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.