Боль Чарнобыля

Чарнобыль болем сціскае грудзі:
Пустыя хаты, пустыя двары...
Па вуліцах тут не ходзяць людзі,
І тут не ўбачыш нідзе дзетвары.
І не чуваць дзіцячага смеху,
І не гавораць на мове маёй.
Толькі глухое, далёкае рэха
Ляціць над пакутніцкаю зямлёй.
У вокнах цёмна тут вечарамі,
Няма сцяжынак-усё зарасло.
Як быццам прайшоўся тут цунамі,
Як быццам тут пасялілася зло.
Няма, не будзе туды дарогі,
Там вечны, ціхі, магільны пакой.
Толькі пакуты, боль і трывогі
Будуць заўсёды з табой і са мной.
Чарнобыль болем грудзі сціскае,
І сэрца плача ад чорнай бяды.
Няўжо ў жыцці такое бывае:
Надоўга мёртвымі сталі гады.
Цяплом людскім зямля не сагрэта,
Чарнобыль болем у сэрца глядзіць.
Нам не забыць ніколі пра гэта -
І мне, і табе, і ўсім нам баліць.
Надзеяй зноў душу саграваю,
Чарнобылю на планеце не быць.
А за зямлю малітву чытаю,
Каб доўга магла ў вяках яна жыць.


Рецензии
Не дай Бог такое испытать!

Жюр22   07.03.2017 19:02     Заявить о нарушении
Пусть такое никогда не повторится!

Лариса Гапеева   07.03.2017 19:03   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.