Прабач, я сэрца аддала

Шмат сэрцаў,пабітых табой,
Ласкавы твой позірк ўсіх узбударажыў.
Ты таксама быў марай маёй.
І вось ты нарэшце мой погляд заўважыў.
Я доўга чакала цябе,
Але ў той час ты не мне ўсміхаўся.
А годы ішлі, і цяпер
Мне проста шкада, позна ты закахаўся.

    Прабач, я сэрца аддала
    Твайму найлепшаму сябру.
    Мінуя жыццёвыя  чорныя фарбы,
    Каханне сваё я знайшла.

А ты не сумуй,паглядзі:
Цябе праводзяць шмат позіркаў юных.
З іх самы глыбокі знайдзі,
Знайдзі свой агеньчык   у вачах гэтых сумных.
Ім так не хапае цябе,
Як некалі мне губ тваіх не хапала.
Ты хутка забудзеш мяне,
І тое,што я цябе калісьці кахала.

    Прабач, я сэрца аддала
    Твайму найлепшаму сябру.
    Мінуя жыццёвыя  чорныя фарбы,
    Каханне сваё я знайшла.


Рецензии