А за вокнамi завея...
Сцюжа і ў душы.
Вецер холадам павеяў-
След зацерушыў.
Штосьці страчана навекі,
Болем адышло.
Дзе знайсці такія лекі,
Каб лягчэй было?
А за вокнамі завея
Усё мяце, мяце...
Клічу, клічу ўсё цябе я-
Не знайду нідзе.
Свидетельство о публикации №115080107755
Лариса Чайка Белоцерковец 08.07.2017 17:20 Заявить о нарушении