Беларусь мая

Беларусь адзіная,
Родны, мілы кут!
А якія дзіўныя
Краявіды тут!
Тут лясы цяністыя,
Звонкія гаі.
Вельмі галасістыя
Нашы салаўі.
А сцяжынкі росныя,
У жыце - васількі.
А палі дзівосныя,
Лозы ля ракі.
А бары сунічныя
Не забыць ніяк.
А вада крынічная-
Паспрабуй на смак.
І азёры чыстыя,
Як люстэркі,у нас.
І лугі квяцістыя
У добры летні час.
Хваліш - не нахвалішся,
Слоў не падбярэш.
Ты і ў свеце славішся,
Лепш за ўсіх жывеш.
Родная, адзіная,
Мілая зямля!
Светлая і дзіўная,
Беларусь мая!


Рецензии
Пусть и дальше так будет.

С наилучшими пожеланиями,

Иван Радион   25.02.2023 15:34     Заявить о нарушении
Благодарю!

Лариса Гапеева   26.02.2023 12:00   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.