У людзей толькi так...

У людзей толькі так:
разаб'юць па нязграбнасці рэч,
пастаяць-пасумуюць якуюсь хвіліну над ёю —
і, сабраўшы асклепкі, выносяць на сметніцу —  прэч,
а пасля карыстаюцца новай — набытай другою.

Гэта толькі ў людзей.
А ў Цябе...
У Цябе ўсё інакш.
Ты ніколі разбіты свой выраб
у смецце не кінеш.
Ты як дбайны Тварэц і як Ойца ўсебачлівы наш,
падбярэш, і ачысціш, і склеіш —
і зробіш святыняй.

І не будзеш дапытваць: "А хто тое сэрца разбіў
і чаму, раскілзанае, бьецца яно пад нагамі?"
Але што б з ім было, каб не ў рукі Твае, а кабы...
па сардэньку таму... ды па ранах яго...сапагамі?"

А калі на яго  наляпіліся осце і  бруд,
і яно ўжо не ные ад болю, а  плачацца... кроў'ю,
Ты амыеш да ззяння яго (о праяўлены цуд!)
і ажЫвіш напоўніцу верай-надзеяй-любоўю.

І таму, менавіта таму, і яшчэ шмат чаму,
бітым сэрцам сваім, што адноўлена, ўзнесці хачу я
ў неба  ўдзячнасць Табе — міласэрднаму Ойцу майму.

Слава Богу за ўсё!
Чэсць Яму і хвала!
Алілуя!


Рецензии
У гэтым вершы вера с надзеяй и любоўю - ён выдатны !Ад усёй душы Вам удзячна за яго! Асалода чытать, жыць с такiмi пачуццямi к Богу! Удзячна Богу за вас, што Ён накiраваў мяне ў цудоўны ваш мiр.
Кланяюся Вашаму таленту!

Наталия Нездешняя   16.12.2019 01:13     Заявить о нарушении
Дзякую, Наталья! І я таксама дзякую за Вас! Прыемна, калі напісанае адгукаецца. Але гэта таму, что чытаеце верш Вы — вельмі шчодры на добрыя словы чалавек.

Дзякую Вам! Сонейка Вам у акенца!

Лаззаро   17.12.2019 16:57   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.