Лёсу чалавечага быццё...

Чалавечнасць, дабрыня, спагада-
Лёсу чалавечага быццё.
Я заўжды бясконца буду рада
З вамі побач крочыць праз жыццё.

Чалавечнасць сэрца абагрэе,
Дабрыня хай выратуе нас.
Ад спагады ў душах пасвятлее,
З ёю будзе шчырасці запас.

Толькі б з імі мне не размінуцца,
Не растраціць і не раскідаць.
Шчыра добрым людзям усміхнуцца,
Ім за проста так усё аддаць.


Рецензии
Доброе, душевное стихотворение, мне понравилось, Лариса

Жюр22   03.03.2017 12:23     Заявить о нарушении
Очень рада!
Спасибо!

Лариса Гапеева   03.03.2017 12:24   Заявить о нарушении