Былое
Ды і я немаладая.
Час прабег, прайшлі гады.
Ты не той, і я не тая...
Ты маўчыш, і я маўчу,
Сэрца холадам нямее.
Нешта вымавіць хачу,
Слоў сваіх не разумею.
А памылак не злічыць,
Кожны ў сэрцы крыўду носіць.
У цябе душа баліць,
І мая спакою просіць.
А жыццё бяжыць, бяжыць,
На ілбе насечкі ставіць.
Як жа, як гады спыніць,
Павярнуць назад заставіць.
Ты ўжо немалады,
Ды і я немаладая.
Усё наблыталі гады...
Ты не той, і я не тая...
Свидетельство о публикации №115073102675
И весною совсем не волнуется кровь...
А живём мы с тобой по нужде и с устатку...
Неужели вот так же стареет любовь.................
Вероника Ромашкина 14.04.2018 14:21 Заявить о нарушении