Сонца
Аддаючы зямлі цяпло.
Жывымі промнямі зайграла
І заліло прастор яно.
Смяяліся ад шчасця кветкі,
Пяшчоту дорачы зямлі.
І ім сагрэтыя палеткі
У вялікай радасці былі.
А сонца для ўсяго жывога
У ясным небе ўзышло.
І свеціць для жыцця зямнога,
Каб усё у рух, у рост пайшло.
І так яго чакаюць людзі,
Як быццам цуд дзівосны той.
Было яно, і ёсць, і будзе
Заўсёды ў небе над зямлёй.
Свидетельство о публикации №115073006067
И светит, и греет, и радует, и жизнь даёт.
А без солнышка грустно, неспокойно, сер0.
Вероника Ромашкина 20.04.2018 20:43 Заявить о нарушении