Лета раскашуе
У лузе кветкі зацвілі.
І цеплынёй усё сагрэта,
І так прыгожа на зямлі.
І вецер цёплы і ласкавы
Прыносіць лёгкі хмельны пах
Духмянай скошанай атавы,
Што сушыць сонца на лугах.
Такая шыр наўкол, прастора,
Бязмежны, велічны спакой.
І сініх даляглядаў мора
Чаруе казачнай красой.
Гарачыня стаіць, спякота...
І лета цёплага святло
Лагоднай, радаснай пяшчотай
Зямлю ласкава абняло.
Так добра...Лета раскашуе...
І гэтай летняю парой
Усё спявае і красуе
Над цёплай, сонечнай зямлёй.
Свидетельство о публикации №115073005726