Камышы

Константин Бальмонт. Камыши (Перевод)

За поўначным часам у балотнай цішы,
Нячутна, бязгучна шуршаць камышы.

Аб чым яны шэпчуць? Аб чым гаманяць?
Навошта агеньчыкі побач гараць?

Мількнуць, падмігнуць і іх быццам няма.
А побач вандруе, трымціць цішыня.

За поўначным часам сухім шапацяць.
Там жабы ў  гнёздах, вужакі свісцяць.

У балоце ляжыць паміраючы твар.
То месяц баграны - сумотны званар.

І цінай смярдзіць, вільготнасць паўзе,
Ды багна засмокча, ніхто не спасе.

“Каго? Для чаго?” -  запытай камышы.
Блукае гаротны агеньчык душы.

А месяц сумотны - бязмоўны званар,
Не ведае ён і хавае свой твар.

Уздох паўтарае змярцвелай душы,
Сумотна і ціха шуршаць камышы.

Сяргей Качанаў-Брандт, 28.07.2015


Рецензии