Усё мiнецца

У жыцці бывае
Добрае і злое.
Часта сустракае
На шляху ліхое.
Толькі трэба верыць,
Верыць, спадзявацца.
Лёс жыццю даверыць,
За жыццё змагацца.
Сонца не заўсёды
Будзе толькі ў хмарах.
І згараць нягоды
У сэрцы, бы ў пажарах.
Ад жыцця аднойчы
Будзе прапанова.
І не позна двойчы
Пачынаць нанова.
Хутка ўсё мінецца -
Дрэннае і злое.
Шчасце ўсміхнецца
І табе людское.


Рецензии
Счастье внутри каждого обитает, но не каждый его замечает.
Приятного!

Иван Радион   25.02.2023 13:47     Заявить о нарушении
Спасибо за отклик!

Лариса Гапеева   25.02.2023 15:09   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.