Удзячнасць

Я слаўлю чалавечае быццё,
Звяртаюся з удзячнасцю да Неба.
І ганаруся, што сваё жыццё
Я пражыла сумленна, так, як трэба.
Удзячна я табе, мой Родны Кут,
За тое, што тут ярка сонца свеціць,
За тое, што сябе адчула тут
Я самаю шчасліваю на свеце.
За тое, што люблю цябе, павер,
Лепш за цябе не ведаю я краю.
Тут вырасла і тут жыву цяпер
І не хачу зусім другога раю.
Удзячна і табе, Жыццё маё,
Ты ўзляцець увысь давала крылы.
І падстаўляла мне плячо сваё,
Калі, здаецца, пакідалі сілы.
Удзячна я і вам, мае Гады,
Ніколі не былі вы цяжкай ношай.
А вось маім багаццем - то заўжды
І скарбам, за які не плацяць грошай.
Табе ўдзячна,Сонца,за святло,
За тое, што зямлі жыццё прарочыш,
Што аддаеш усім сваё цяпло,
Само ўзамен нічога браць не хочаш.
Удзячна і табе, мой новы Дзень,
За тое, што бываеш толькі добрым
Да неба, да зямлі і да людзей,
Зусім на ўчарашні непадобным.
І да цябе з удзячнасцю, Зямля,
Бо тут знайшла жыццёвую дарогу,
Тут лёс шчаслівы напаткала я-
За гэта ўсё яшчэ ўдзячна Богу.


Рецензии
Лариса, замечательное благодарственное стихотворение. Наверно поэтому и слышатся радость и счастье в каждой строчке!

Елена Ларская   20.07.2017 08:00     Заявить о нарушении
Это так!
Спасибо!

Лариса Гапеева   20.07.2017 08:34   Заявить о нарушении
На это произведение написано 12 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.