Малюся...

Малюся за сваю зямлю,
Малюся я за сонца, неба.
За тое, што даўно люблю,
Што зберагчы навекі трэба.

І за бярозавы той гай,
І за шчаслівы дзень малюся.
За мой прыгожы, дзіўны край,
Якім з дзяцінства ганаруся.

За мір малюся на зямлі,
Каб гора не спазналі дзеці.
Заўсёды ў радасці жылі
На мірнай, сонечнай планеце.

Малюся сэрцам і душой,
Малюся і прашу ў Бога:
"Усім дай шчасце і спакой
І не пакінь у бядзе нікога!"


Рецензии
Учить Бога - не продуктивное занятие.

Здоровья и благословений!!

Иван Радион   25.02.2023 12:21     Заявить о нарушении
Спасибо за отклик!

Лариса Гапеева   25.02.2023 12:47   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.