Днi

Розныя дні ў нас бываюць...
Адны ў душы пакідаюць
Веру, святло і надзею,
І радасную падзею.
Другія - пакуты, страты,
Не ведаеш, хто вінаваты,
Часам адчай і трывогу,
Душэўны боль і знямогу.
А можа быць дзень шчаслівым,
Напружаным і руплівым,
Спакойным і бестурботным,
І светлым, і бесклапотным.
А можа быць непрыемным,
І змрочным,і безнадзейным.
І толькі адны пытанні,
Сумненні, расчараванні.
І нервы тады на ўзводзе,
І ты сам з сабой не ў згодзе.
Яшчэ  праблемы... праблемы...
Жыцця тупіковыя схемы.
А дзень, што бывае добрым,
Нечым на казку падобны.
Хочаш - і ўсё збываецца,
Шчасцем ён напаўняецца.
Хочацца ў лепшае верыць,
Дні свае лёсу даверыць,
У душы запаліць святло
Усім перашкодам назло.
Дні ў нас бываюць розныя -
Лёгкія і няпростыя.
Надзеяцца трэба і жыць,
І кожным днём даражыць.

 


Рецензии
Лариса, точно, каждый день разный, но каждый день дорог тем, что уже никогда не повторится! Отличное, философское стихотворение!

Елена Ларская   20.07.2017 07:26     Заявить о нарушении
БЛАГОДАРЮ!
Приятно!

Лариса Гапеева   20.07.2017 07:47   Заявить о нарушении
На это произведение написано 10 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.