Ужо вечарэе
Мяне ўсяго абдымае...
Бо дзелішся радасцю зноўку са мной
Здалёк як пісьмо прылятае.
Я рады, што ёсць ты на гэтай зямлі,
Як кветкі на лузе ці ў полі!
Я рады, што мы нас аднойчы знайшлі,
Каб нам не згубіцца ніколі!
Спяшаю к табе, а мне сонейка ўслед
Свае пасылае праменні!
Ад Бога кахання святы запавет -
Кахаць сорак год і не меней!
Каханне маё! Ты мне будзеш заўжды
Як май - маладой і жаданай!
Як вёрсты няхай пралятаюць гады,
Табе буду вечна адданы!
Свидетельство о публикации №115072408125