Бялютк х пялёстка тугою шыпшыннай...

Бялюткіх пялёсткаў тугою шыпшыннай,
Водарам чэрвеньскім пругкіх мураў,
Кліча, чакае вяртаньня радзіма,
Край, што з калыскі жывіў ды люляў.

Край балацянны, лясны, баравы!
Продкаў курганных блакітны палын!
Шмат тут аддалася працы сялянскай!
Шмат на вяках адлілося крыві!

Як не адвернеш часіны ліхое,
Узбоч не аб’едзеш, уздоўж, наўпрасткі…
Гэтак жа з намі, Радзіма ды мова,
Куток, да якога душой прараслі.
-30.5.15.


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →