Маладых вянчаць вязуць
Сёння ў хаце ў нас васэля
Сын нявестку прывядзе
І погэтаму не дзіва
Што народ сюды ідзе
Ідзе свой і незнаёмы
З хутароў і з іншых сел
Каб адправіць маладога
З маладою ў касцёл
Вось ідуць сусед з суседкай
Першы ў вёсцы сусед пан
Ідуць цёткі дзед і баба
Кожны госць тут быў жадан
У дзьвярах хто задзяржоўся
Зайсці думае ці не?
Гасцей бацька азірае
І ў хату іх заве
Уздоўж сцен у радок лавы
Садзіць бацька ўсіх людцоў
Мяса, хлеб, бульба, капуста
Ляжаць кучы сялядцоў
Самагонку наліваюць
Пье радня і сват і кум
Стаіць гоман, ходзяць чаркі
Аж па вёсцы ідзе шум
Дзе музыка дай музыку
Хочуць госці тра-ля-ляя
Дай за млодых патанцуем
Так каб бухала зямля
Малады із маладою
Пакідаюць стол, гасцей
Да касцёла выязжаюць
Павянчацца ім скарэй
Стаіць тройка маладога
Троя чорных жарабцоў
А другая тройка з белых
З маладой да абразоў
Зямлю коні капытамі
Б'юць не могуць устаяць
А за імі вазоў дзесяць
Мы гатовыя! - крычаць
Вышаў бацька вышла маці
Абразамі маладых
Пажагналі пажадалі
Адпусцілі вараных
Пугі ўдарылі як громы
Коні з ходу рысь бяруць
Званкі з медзі зазванілі
Маладых вянчаць вязуць
Свидетельство о публикации №115072307830