А чацвёртай уранiцу

Гадзіна з ночы на дзень.
Гадзіна з боку на бок.
Гадзіна для трыццацігадовых.

Гадзіна, вольная ад спеваў пеўняў.
Гадзіна, калі зямля пярэчыць нам.
Гадзіна, калі вее ад пагаслых зор.
Гадзіна а-ці-штосьці-пасля-нас-застанецца.

Гадзіна пустая.
Глухая, марная.
Дно ўсіх інных гадзін.

Ніхто не адчувае сябе добра а чацвёртай ураніцу.
Калі мурашкам добра а чацвёртай ураніцу
- павіншуем мурашак. І няхай надыходзіць пятая,
паколькі мы павінны жыць найдалей.

                Віслава Шымборская


Рецензии