Вазьмi мой боль

Вазьмі мой боль -
Прымерай да сябе
Радзімы спеў,
Што неслі птушкі ў вырай.
Мазьмі мой сон,
Дзе сейбіт на сяўбе,
Дзе мара дзён
Ваўчыхаю завыла.

Трымай яго
Мазолістай рукой,
Каб не сыйшоў
Той сон за нашы межы,
Каб не парушыў ён
Начны спакой
Тае зямлі,
Якой мы ўсе належым.

Тут нашых дзён
Пасеяны палі.
Тут продкаў дух
Жыве ў лясах і пушчах...
А боль Айчыны -
Толькі напамін
Аб тым, што сон
Калісьці быў відушчы.


Рецензии