Сяброуцы у дзень народзiн!
Меў сустрэчы. Былі і разлукі.
Але ўсюды, дзе быў, у маім ў сэрцы бярог
Лебядзіныя белыя рукі!
Вачанят, бы азёраў лясных малахіт,
Валасоў шоўк цячэ ручаінай...
Нібы з даўніх вякоў паўстае жывы міт -
Постаць роднай ліцьвінкі-дзяўчыны.
Дай жа Бог, каб яе век і лёс бераглі,
І дастатак і шчасце давалі!
Каб яе маладосць гады ўзяць не змаглі,
Ў дзень народзін каб мы танцавалі!
Каб страчала каханне яе раніцой
І ў сон калыхала ўночы!
Каб ніколі-ніколі не быць ёй адной!
Каб каханы заўжды побач крочыў!
Свидетельство о публикации №115072208002
Ваш водгук надзеяй мне серца калыша,
Што будзем мы з моваю роднаю жыці
У шчасці ды міры і ў дабрабыце!
Поспехаў Вам, Міхаіл!
Станислав Шастак 14.11.2015 19:15 Заявить о нарушении