Эмiлi Дзiкiнсан

Ганарыся маім паламаным сэрцам, што ты зламаў. 
Невядомым болем маім ганарыся, які мне даў.      

Ганарыся ноччу маёй - пазбавіў яе чарнаты.   
Пакорай перад цягай, але не мной, ганарыся ты. 

Не поўнаю чарай дзявочых нясцерпных пакут і слёз,         
якой ты б мог пахваліцца, гэтакі хмельны, як Хрыстос,   
 
калі раскрыеш вабныя мукай абдымкі, як ўмееш.   
Я пазбаўлю цябе распяцця! Глядзі - тады паверыш!   


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →