Патрэба

На сустрэчу не спадзяюся –
Толькi зберагчы пачуццё.
Памiж намi паў-Беларусi –
Сцежка, даўжынёй у жыццё.

Не паклiчу Вас на спатканне,
Нiбы звар’яцелы юнак.
Памiж намi, мабыць, каханне,
Мабыць, нешта большае, так.

Лёсу мы трымаем удары,
Талентам зняволеныя.
Памiж намi думак пажары,
Словы недазволеныя.

Мы глядзiм у чорнае неба –
Зоркi ўсё вышэй i ярчэй…
Памiж намi вершаў патрэба
Ў безданi бяссонных начэй.

07.07.2015


Рецензии
Да,"вершаў патрэба" - как хорошо-то на белорусском звучит!
Стесняюсь спросить,что у Вас там в саганке такое вкусное,а?!
С теплом!

Она Одна Всегда   22.07.2015 12:48     Заявить о нарушении
Паэлья - испанское блюдо. В данном случае с курицей и морепродуктами. В основе рис. Спасибо, Одинокая.

Махнач Сергей Юрьевсын   22.07.2015 13:49   Заявить о нарушении