Восень
Паўтараецца сон.
Як няясна мне ўсё!
Я іду, каб паслухацьтвой крок шапаткі
на сцяжынах садоў
і старэчых дажджоў
неўміруча маркотную мудрую песню спакою.
Восень.
Што такое, скажы? –
Мне знаёмы ў душы
прыгажосць гэтай смерці, разлітай наўкол –
як забыты выток,
дзе на новы віток
дрэва жыцця заходзіць у сэрцы ствала за карою….
Свидетельство о публикации №115072200268