Сэрца гордую думу думае
Страцім-лебедзь мой краю,
ты вякамі трываеш цемры сквапную зграю,
Страцім-лебедзь мой.
Вам зайздрошчу ўслед, птушкі белыя,
на краі зямлю шлю тугу сваю,
на абрывістым лёсу беразе
сэрца гордую думу думае.
Страцім-лебедзі людзі,
Страцім-лебедзі людзі,
б"юць вятры ў нашы грудзі,
адкажыце, як будзем,
Страцім-лебедзі.
Дай мне промнікаў, сонца яснае,
дайце перыйкаў, птушкі смелыя,
я б зрабіла з іх крылы шчасныя
Страцім-лебедзям, Русі Белае.
Свидетельство о публикации №115072200160