Зямля не сон святое свята жалю
Зямля – не сон – святое свята жалю.
На захад сонца хiлiцца... Кажу,
як залатых лiстоў апошнiм балем,
табой – смяротным балем – даражу.
Прадоўжым мiг удзячнае разлукi,
я не спяшу, прыгубiўшы вiна.
I той, хто мне цалуе ранкам рукi,
не зразумее – ў чым яго вiна.
Я не спяшу ў апошнюю дарогу
і за сабой святла я – не тушу,
адно прашу ў iмя ўсяго святога:
калi прыду – прымi маю душу.
Свидетельство о публикации №115072200103