Я люблю цябе, чуеш...
Мы нясём у крыві гэты покліч з часоў пракаветных,
дзе бурліла планета, нібы чараўнічы кацёл,
чорны космас кідаў у яго ўсе часцінкі сусвету,
каб стварыць нашы скарбы і вечнае дзіва – жыццё.
Я люблю цябе, чуеш, чалавечаю горкай любоўю,
дзе смяротнае цела прагне вечнасці ў тлуме быцця,
дзе знікае мяжа паміж радасцю нашай і болем,
я люблю, гэта значыць – я шукаю працяг.
Зацяжарыць жанчына, і круглы жывот – як планета –
дзе ў бязважкасці вод чалавечае спее дзіцё.
Мы ўсяго два асколкі ад плоці жывога сусвету.
Так параніцца лёгка! Так лёгка параніць жыццё!
Свидетельство о публикации №115072109245