Забяры сваю песню

Не дарыў ані стужкі,
каб мяне зберагчы,
песню, дзіўную птушку,
пасадзіў на плячы.

Не схавацца ў бяседзе
і ні ў сне паначы,
цішыня ў цэлым свеце,
а яна не маўчыць!

Круг чароўны акрэслю –
зазвініць угары.
Забяры сваю песню
ці мяне забяры!


Рецензии
Цiшыня не маўчыць!
написала бы на белорусском Вам отзыв да мой комп выдуривается.
Красиво!!!
С теплом!

Она Одна Всегда   21.07.2015 23:45     Заявить о нарушении
Прыемна сустрэцца. А комп -- таксама чалавек, мае права, падыход патрэбуе))

Людмила Хейдарова   22.07.2015 01:01   Заявить о нарушении