Анёл ласкавы, годзе з нас ялея
мы ў свет прыйшлі, каб выбеліць душу,
сюды, дзе час, як шнур бікфордаў, тлее,
і смерць з жыццём падобны спарышу
і цел зліццю ў спякоце росных траваў,
дзе, можа стацца так, і продак мой,
прабіты дзідай здрады або славы,
ступіў на мост між небам і зямлёй.
І нам спазнаць святла зямнога смутак,
жывой свячой адмерваючы век, --
хто не дапіў агонь, дап’е атруту
і назаве памылкай гэты свет, --
а тут, дзе хмары схлынулі дажджамі,
у ліўні кос з-пад белых апакроў
чакае з чарай вогненнай над намі
бязгрэшная атрутніца Любоў…
Свидетельство о публикации №115072109105