Бягу да цябе
што ў памяці да драбніцы.
Я – хваля, а бераг – ты.
Бягу да цябе разбіцца.
І сэрца – нібы з гары –
пакоціцца ў хвілю злую.
Чытаю… Агнём гарыць
на целе тваё “цалую”…
Я – хваля, а бераг – ты,
што ногі мае падкосіць.
Пажоўклыя, нібы ўвосень,
падаюць з рук лісты.
Свидетельство о публикации №115072109083