Сумуецца клёну
што клёну без лісця?
Сумуецца клёну –
у клёна восень.
У роздуме поле:
што полю без жыта?
Маркоціцца поле –
у поля восень.
Трывожыцца неба:
што небу без птушак?
Надзьмулася неба –
у неба восень.
Сціскаецца сэрца
ад жалю да клёна,
да поля і неба –
у сэрца восень.
Свидетельство о публикации №115072108917