Згасае божы дзень

Апошнія іскры
згасаюць у прыску.
А шчасце – так блізка!
І гора – так блізка!

Падкралася сцюжа,
снягамі цярушыць,
нібыта – на скроні,
а болей – у душы.

І дзён тых у Бога
не гэтак і многа
для шчасця зямнога
і гора зямнога.


Рецензии