Уваскрэсенне жывых
Здзiўлёны тым, што знаў здаўна,
Амаль чужы свайму стварэнню
Над iм збавёны дух лунаў.
Што пакiдаў ён? – Праху жменю!
Ды глянуўшы ў душу да дна,
Ён не паверыў на iмгненне –
Назад прасiлася яна!..
I плоць ускросная ўздрыжала
У роснай велiчы iлба,
Вянчаючы ў сваёй дзяржаве
На царства – беглага раба.
Свидетельство о публикации №115072108677