Бурштынны жаль

Зыходзiць год у час наадварот,
у вечнасць – нiбы круглую грабнiцу,
ружанец з пустатою навылёт –
зыходзiць год – як пацера па нiтцы.

Смала вякоў. Застыў бурштынны жаль.
Зыходзiць год зярняткам з абмалоту,
зваротным шляхам iснага крыжа,
жыцця па закладных сонцавароту.

Зыходзiць год. Палонены абшар.
Званы – цi гэта кроў рымстуе ў скронях?
I толькi ногцi ўпiлiся ў далонi.
Услед не азiрнулася душа.


Рецензии