Мигцяць на чорным небе зоры
Ў далечы святло іскрыцца
Закончыў день тут сваю працу
Настае ночка -чараўніца
Прыходзіць цемень з цішынею
Стаяць начныя кругом чары
Вісіць сярпом на небе месяц
І сэрца чуюцца ўдары
Быццам ў цемры хтосці ходзіць
Глядзіць і бліскае вачыма
Готоў любога зразу з'есці
Нечыста сіла там магчыма
Душа застыла і замерла
Ёй стала страшна сярод ночы
Стаіць не рушыцца яна
Глядзяць у цемень зорка вочы
І бачыць духі там куцьююць
Піц'е яда стаіць гарою
Віно красуецца каўшамі
Падходзяць духі чарадою
Каўшы з віном уз'яўшы ў рукі
Гудзіць кампанія адважна
І вось сам цар усіх тых духаў
Устаў задумчыва і важна
Агні брыльянтаў на каронах
Цара з царыцаю іскрацца
За імі слугі ўсе радамі
Прышлі, каб трохі разгуляцца
Цар падымае коўш высока
Дружыну вокам акідае
І адным духам коўш літровы
Ен за дружыну выпівае
І пошоў шум вакол і говар
Віно п'юць госці і спяваюць
Да ўсходу сонца шчэ далека
І духі тут адпачываюць
Свидетельство о публикации №115072105327