Охра

Гэта нібы сустрэча з дзіцячай марай,
Быццам адчуванне радасці бязмежнай:
Я трымаю цябе за руку, мы гуляем парай,
Па Міжземнага мора пясчаным узбярэжжы.

Валасы твае светлыя развейвае вецер,
Вусны здаюцца салодкімі ад ветлай усмешкі.
Мы ідзем уздоўж мора, радуемся, як дзеці,
А за намі знікаюць пяшчаных замкаў рэшткі.

А за намі набягаюць на бераг хвалі,
Злізваюць нашы сляды, нiбы марозіва.
І светлы гарызонт, і празрыстыя далі,
І сэрца стукае ў грудзях пагрозліва.

І хочацца ўпасці на пясок мокры,
На салодкіх вуснах адчуць прысмак солі,
Растварыцца ў адценнях залацістай охры
І, забыўшыся сном, не прачынацца ніколі.

21.07.2015


Рецензии
Хораша! :-)

Верасовы Звон   20.08.2015 11:06     Заявить о нарушении
Дзякуй!

Вершы   02.09.2015 07:31   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.